of 17

Скварчэўскі, Д. Камяні з выявай знака ў выглядзе восі з паўсферай: да праблемы паходжання, арэала, класіфікацыі і датавання / Д. Скварчэ

24 views
All materials on our website are shared by users. If you have any questions about copyright issues, please report us to resolve them. We are always happy to assist you.
Share
Description
DZMITRY SKVARCHEUSKI STONES WITH THE IMAGE OF A POLE WITH A SEMICIRCLE: THE PROBLEMS OF ORIGIN, AREA, CLASSIFICATION AND DATING This article is about stones with images containing the symbol of a pole with a semicircle. This symbol had a cosmological
Tags
Transcript
  УДК 398(=161.3)(082) Зборнік змяшчае раздзелы: «Даследаванні», «Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас», «Беларускі фальклор у замежных публікацыях», «З Калекцыі фальклорных запісаў», «Матэ-рыялы палявых экспедыцый», «Фальклор беларусаў замежжа», «Рэцэнзіі», «Хроніка». Тэарэ- тычны блок адведзены перадусім этнолагам, якія ў сваіх доследах традыцыйнай культуры не абыходзяцца без фалькларыстычнага матэрыялу і метадалогіі. У рубрыцы «Беларускі фаль- клорна-этналінгвістычны атлас» аглядаецца блок легендаў, прысвечаных плямам на месяцы. Публікуюцца ўнікальныя запісы, якія захоўваюцца ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Бе- ларусі (запісы фальклору яўрэяў Беларусі; беларусаў Беласточчыны), а таксама матэрыялы з архіва Літаратурнага музея ў Тарту, сучасныя палявыя запісы з прыватных архіваў. Багата прадстаўлены фальклор беларусаў замежжа.Зборнік разлічаны на фалькларыстаў, этнографаў, моваведаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца народнай спадчынай.Р э д а к ц ы й н а я к а л е г і я:Т. В. Валодзіна (гал. рэд.), А. С. Ліс, А. Б. Мароз, В. М. Шарая, І. А. ШведР э д а к ц ы й н а я р а д а:М. П. Антропаў, А. М. Боганева, Ю. І. Внуковіч, Я. І. Грыневіч, А. А. Гулак, Ю. А. Крашэніннікава, У. А. Лобач, С. В. Русецкі, С. І. СанькоР э ц э н з е н т ы:кандыдат філалагічных навук А. В. Цітавец,кандыдат філалагічных навук Л. М. Салавей© Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, 2017© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2017  40 УДК: 908󰀨476󰀩+726.825.2.03󰀨476󰀩  ДЗМІТРЫЙ СКВАРЧЭЎСКІ  Прысвячаецца светлай памяці Аляксея «Якуба» Лужынскага (1988–2015) КАМЯНІ З ВЫЯВАЙ ЗНАКА Ў ВЫГЛЯДЗЕ ВОСІ З ПАЎСФЕРАЙ: ДА ПРАБЛЕМЫ ПАХОДЖАННЯ, АРЭАЛА, КЛАСІФІКАЦЫІ І ДАТАВАННЯ Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі БеларусьКлючавыя словы:  надмагіллі, сакральныя камяні, пахавальная сімволіка, паха-вальны абрад, жальнікі, Полацкае княства. Мэта артыкула – даследаванне камянёў з выявамі знака ў выглядзе шаста з паўсферай (і яго варыяцый). Камяні з гэтым знакам выразна вылучаюцца  ў асобны тып помнікаў. Пераважная большасць дадзеных знакаў высечана на надмагільных камянях. Існуе меркаванне, што гэтая сімволіка на землях Беларусі можа сведчыць аб этнічнай або нават рэлігійна-міфалагічнай спецы- фіцы [Прохараў 2011, 81]. Між тым дагэтуль не былі зафіксаваны звесткі пра гэты знак у час палявых экспедыцый. Мы не ведаем, чаму высякалі менавіта гэты знак, як ён называўся, у які храналагічны перыяд ён выкарыстоўваўся, на якой тэрыторыі ён распаўсюджаны, які сэнс дадзенай сімволікі і т. п. У ар-тыкуле зроблена спроба акрэсліць напрамкі вырашэння адзначаных праблем і адказаць на гэтыя пытанні. Гісторыя вывучэння.  Першым, хто звярнуў увагу на камяні з выявай шаста з паўсферай і ўвеў іх у навуковы зварот, быў геолаг Э. Ляўкоў. У сваёй вядомай кнізе «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны» (1992) ён пісаў: «Цэлая група камянёў з малюнкамі… ляжала ў вёсцы Стайкі Лагойскага раёна. На пляска-тых гранях злёгку выцягнутых валуноў, кожны з якіх быў даўжынёю ў метр альбо крыху больш, бліжэй да іх краю выразна вылучаліся крыжыкі, “канвер-ты”, сонейкі і часта знак, падобны на лук са стралой ці чалавека (тут і далей вылучана мной . – Д. С. ). Памер фігуры ад 10 да 42 см. Калі яны з’явіліся, ніхто  ў вёсцы не ведае, таму што паселішча вырасла тут на месцы ранейшай стаянкі дрывасекаў. Старыя жыхары прыгадалі, што падобныя малюнкі на валунах бачылі ва ўрочышчы Мачулішчы, якое знаходзіцца за паўтара кіламетра ад вёскі, непадалёк ад ракі Віліі. Прыкладна такі ж знак у форме лука са стрэламі пашанцавала знайсці і ў вёсцы Альшэва недалёка ад возера Свір, так што арэал распаўсюджвання падобных выяў значны . Не выключана, што гэтыя фігу- ры высякалі ў памяць аб памерлых  , але магчыма і іншае тлумачэнне» [Ляў- коў 1992, 163–164].  41  Дзмітрый Скварчэўскі. КАМЯНІ З ВЫЯВАЙ ЗНАКА Ў ВЫГЛЯДЗЕ ВОСІ З ПАЎСФЕРАЙ... Аднак трэба адзначыць, што яшчэ да з’яўлення гэтай кнігі ў 1984 г. вый- шла публікацыя Г. Штыхава, у якой ён пісаў пра археалагічнае даследаван-не камянёў у Стайках [Штыхов 1984, 377–378], але не вылучаў іх у асобную групу. У 1990 г. выйшла кніга літоўскага даследчыка Р. Матуліса, у якой ён апублікаваў выявы камянёў са знакамі ў выглядзе шаста з паўсферай з в. Стайкі Лагойскага р-на, в. Гудзеняты Іўеўскага р-на і в. Дуброўка (не пазначаны раён) [Matulis 1990, 137–138]. Тым не менш менавіта Э. Ляўкоў быў першым, хто выказаў меркаванне пра існаванне асобнай групы камянёў з дадзеным знакам, пра значную тэры- торыю распаўсюджвання і пра прызначэнне сімволікі. Выява гэтага знака ўпрыгожыла вокладку і форзац кнігі «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны». Больш за тое, знакі са стайкаўскіх камянёў былі высечаны і на надмагіллі даследчыка. У 1993 г. выйшла калектыўная праца аўтараў Інстытута геалогіі, геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Ледавіковыя валуны Бела- русі: Эксперыментальная база вывучэння валуноў». У апісанні зоны «Камень і чалавек» у складзе парка валуноў таксама ўзгадваецца пра гэты знак, калі гаворка ідзе пра камяні з в. Стайкі Лагойскага р-на і в. Альшэва Мядзель-скага р-на:   «Відарыс уяўляе сабой Ф-падобныя фігуры … Гэтыя відарысы спецыялісты-гісторыкі супастаўляюць з аналагічнымі знакамі ў наваколлі Ноўгарада, якія ў сваю чаргу падобныя да наскальных малюнкаў, выяўленых у Швецыі. Шведскія вучоныя лічаць гэтыя знакі зробленымі ў трэцім тысяча- годдзі да нашай эры» [Ледавіковыя 1993, 49]. Як бачна, аўтары яшчэ не прый- шлі да выкарыстання адзінага тэрміна ў дачыненні да разгляданага сімвала. Упершыню была зроблена спроба параўнаць яго з іншымі вядомымі знакамі і на гэтай падставе вызначыць час стварэння помнікаў. Відавочна, што ў якасці параўнання выкарыстоўваліся выявы на валуне Шчаглец (Щеглец) у ваколіцах в. Мытна Наўгародскай вобл. Расійскай Федэрацыі.У наступнай калектыўнай акадэмічнай манаграфіі «Культавыя і гістарыч- ныя валуны Беларусі» (2011 г.) [Культавыя 2011] пра групу камянёў з выявамі шаста з паўсферай ужо нічога не было сказана, што выглядае даволі дзіўным, бо да гэтага часу ўжо з’явіўся шэраг публікацый А. Прохарава, якія прысвя- чаліся даследаванню паходжання і міфа-рытуальнай семантыкі камянёў з да- дзеным знакам. Аднак у дадзенай манаграфіі маецца прамалёўка камянёў са знакамі каля в. Сцеберакі Вілейскага р-на, распавядаецца паданне пра гэ-тыя камяні.Падрабязнае даследаванне А. Прохарава пачалося з вывучэння каменнага комплексу каля в. Сцеберакі [Прохоров 2003], пасля чаго на працягу 8 гадоў з’явіліся некалькі прац [Prokhorov 2007–2009; Prohorovs 2008; Прохараў 2011], якія дазволілі не толькі выразна сфармуляваць кірункі даследавання, але і даць першыя адказы на некаторыя пытанні. Паводле гіпотэзы А. Прохарава, гэты знак сімвалізуе Сусветны слуп, звя- заны з Палярнай зоркаю, які трымаў нябесную гару балцкай міфалогіі, а так-сама пазначаў рух душы памерлага ў верхні нябесны свет. Першапачатко-  42  ДАСЛЕДАВАННІ  ва знак меў паганскае паходжанне, а пасля мог суадносіцца з выявай крыжа на Галгофе ды ідэяй узнясення. Падобныя святыя або надмагільныя камяні з выявай нябеснай сферы станавіліся элементам, які звязваў розныя светы, умацоўваючы і адначасна ўвасабляючы касмічную суцэльнасць [Прохараў 2011, 87]. Аўтар дадзенага артыкула ў цэлым падзяляе гэтае меркаванне.Удакладніць сэнс знака магла б яго народная назва (калі такая ўвогуле існавала), аднак яна невядомая. Сёння сярод даследчыкаў, краязнаўцаў і ама- тараў этнічнай культуры распаўсюджаны нефармальныя назвы «парасон» ці «грыб», але яны сучасныя, заснаваныя на графічных аналогіях і не адлюст- роўваюць гістарычныя і этнаграфічныя рэаліі. Адразу зацемім, што «парасон» – гэта асобны знак, які, нягледзячы на гра- фічнае падабенства, не з’яўляецца варыяцыяй хрысціянскага крыжа. На не-каторых надмагільных помніках адзначаецца адначасовая прысутнасць знака ў выглядзе шаста з паўсферай і крыжа. Прычым дадзены знак звычайна зна- ходзіцца над крыжам, што яшчэ раз падкрэслівае, што ён пазначае нябесную сферу і ідэю руху на неба. Трэба таксама адзначыць, што падобнае дубляван- не не характэрнае для вясковых надмагілляў: калі прысутнічае крыж, то на помніку ён адзін (выключэнне складае кампазіцыя «Галгофа», на якой прысут- нічаюць тры крыжы). Гэта сведчыць пра тое, што насельніцтва адрознівала сэнс і прызначэнне гэтых сімвалаў, што «парасон» адрозніваўся ад крыжа. Падобнае меркаванне таксама выказвалася А. Прохаравым: «…сімвалы сусед- нічаюць на могілках з хрысціянскай сімволікай – крыжамі, што з’явіліся паз-ней» [Прохараў 2011, 81]. Больш познія па паходжанні тыя варыянты «пара-сона», якія ўключаюць элементы хрысціянскага крыжа (падмурак – «Галгофа», касая перакладзіна). Амаль усе камяні і каменныя крыжы з выявай гэтага знака з’яўляюцца надмагільнымі, аднак вядомы некаторыя помнікі, якія не адносяцца да гэтай катэгорыі. Гэты знак мы можам убачыць на каменным стодзе, які паходзіць з в. Буцькі Пружанскага р-на. Аднак стод быў знойдзены каля курганных пахаванняў ХІ ст. на тэрыторыі старых вясковых могілак [Каробушкіна 2009, 134], таму можа быць і так, што знак быў высечаны ў больш познія часы, калі стод сталі выкарыстоўваць у якасці надмагільнага крыжа. Знак, праўда, у гары-зантальным становішчы, высечаны на валуне, які знаходзіцца побач са Свя-тым каменем каля в. Крамянец Лагойскага р-на. Знак разам з іншымі выявамі прысутнічае ў складзе кампазіцый каменна-га комплексу каля в. Сцеберакі Вілейскага р-на. Дарэчы, гэта фактычна адзіны выпадак, калі пра камяні з выявамі «парасонаў» было зафіксавана паданне. У народзе распавядаюць, што гэта скамянелы араты з быкамі, які працаваў на Вялікдзень [Культавыя 2011, 63]. Камяні, як і знак, арыентаваны дакладна па лініі поўдзень – поўнач, на Палярную зорка. Археалагічныя раскопкі не выявілі пахаванняў [Прохараў 2011, 82]. Літоўскі даследчык В. Вайткявічус выказваў меркаванне пра тое, што кампазіцыя на валунах (размяшчэнне рога- рытона адносна іншых знакаў) можа сімвалізаваць змены квадраў Месяца [цыт. па: Прохоров 2003, 116].
Related Search
Advertisements
Related Docs
View more...
We Need Your Support
Thank you for visiting our website and your interest in our free products and services. We are nonprofit website to share and download documents. To the running of this website, we need your help to support us.

Thanks to everyone for your continued support.

No, Thanks